Даследчыя стыпендыі для выкладчыкаў (Злучаныя Штаты)

Цэнтр "Ronald and Eileen Weiser for Europe" запрашае выкладчыкаў з Беларусі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Босніі і Герцэгавіны, Грузіі, Калінінграда (Расія), Казахстана, Косава, Кіргізіі, Македоніі, Малдовы, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана і Ўзбекістана да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне прэміі "Weiser Professional Development".

Уладальнiкам прэмii будзе прапанавана рэалiзаваць праект у адным з напрамкаӯ даследавання выкладання i навучання ў кааперацыi з калегамi з Унiверсiтэта Мiчыгана.
Прэмii 2016 года ўключаюць фінансаванне кароткачасовых даследчых вiзiтаў тэрмінам ад 4-х тыдняӯ да 3-х месяцаӯ.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- доктарская ступень або вышэйшая прафесійная ступень (MFA),

- выкладанне дысцыпліны, якая ёсць ва Ўніверсітэце Мічыгана,

- пацверджанне валодання ангельскай мовай на высокiм узроӯнi (TOEFL ці інш.).

Патэнцыяльных цьютараў Унiверсiтэта Мiчыган кандыдат мусіць знайсці самастойна.

Спіс дакументаў кандыдата:

  • запоўненая форма заяўкі,
  • рэзюмэ,
  • копiя доктарскага пасведчання альбо пасведчання валодання вышэйшай прафесiйнай спупенню,
  • копiя старонкi пашпарта з фота,
  • апiсанне даследчага праекта, прычыны падачы заяӯкi i iнш.,
  • запрашэнне цьютара з Унiверсiтэта Мiчыгана,
  • рэкамендацыйны лiст рэктара ўнiверсiтэта (з места працы),
  • копiя сертыфiката TOEFL (ці інш.).

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы падачы заяўкі знаходзіцца тут.

Паводле Adukacyja.info.