Даследчыя гранты ад Facebook (да 30 000$)
Facebook імкнецца стварыць супольнасць па ўсім свеце з мэтай аб'яднаць людзей. Для ажыццяўлення гэтай мэты неабходна пераадолець бар'ер, каб у супольнасці прымаць удзел маглі ўсе, незалежна ад узроўню адукацыі, вопыту работы і магчымасцяў. Грант могуць атрымаць даследчыкі, якія займаюцца пытаннямі пісьменнасці і даступнасці адукацыі. Facebook прапануе да 30 000$ на праект, тэрмінам на 1 год, пачынаючы са жніўня 2018. Дэдлайн: 25 ліпеня 2018, заяўку на атрыманне гранта можна падаць анлайн.
Недахоп пісьменнасці - асноўная перашкода ў засваенні тэхналогій і пераходзе на камунікацыю ў анлайн асяроддзі. З 2014 года адбыўся вялікі прагрэс, тым не менш, усё яшчэ 758 мільёнаў дарослых, 2/3 з якіх - жанчыны, не ўмеюць пісаць і чытаць.
Даследаванні могуць закранаць адну з тэм або мець падобную тэму:
- Новыя метады ацэнкі ўзроўню пісьменнасці асоб або насельніцтва.
- Разуменне досведу і праблем, звязаных з пытаннямі пісьменнасці, напрыклад, праблемы з навучаннем ці бар'еры, звязаныя з вывучэннем англійскай мовы як другой мовы.
- Разуменне сацыяльных, структурных і тэхналагічных пытанняў, якія не дазваляюць людзям павысіць узровень пісьменнасці.
- Разуменне ўплыву навыкаў пісьменнасці на людзей і грамадства.
- Лічбавыя, сацыяльныя тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца для павышэння ўзроўню пісьменнасці, асабліва, для ліквідацыі гендэрнай бар'ера ва ўзроўні пісьменнасці.
- Дызайн і распрацоўка тэхналогій для павышэння ўзроўню пісьменнасці.
- Гранты.
Прадстаўнікі кожнага праекта будуць запрошаныя на семінар у лістападзе 2018 з мэтай падзяліцца папярэднімі вынікамі. У студзені 2019 будзе выніковы сход, на якім будзе прынята рашэнне аб другім раўндзе фінансавання. Сход адбудзецца ў Менло-Парк, Злучаныя Штаты Амерыкі, транспартныя выдаткі павінны быць уключаны ў бюджэт.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак: браць удзел могуць навукоўцы, акадэмікі, якія займаюцца даследаваннем пытанняў глабальнай пісьменнасці і даступнасці адукацыі.
Крыніца: research.fb.com