Даследчая стыпендыя замежным студэнтам у Сінгапуры

Тэхналагічны ўніверсітэт Сінгапура прапануе стыпендыі таленавітым студэнтам і студэнткам на правядзенне даследаванняў з мэтай атрымаць навуковую ступень. Стыпендыю могуць атрымаць студэнты і студэнткі магістратуры і аспірантуры, яна складаецца з штомесячных фінансавых выплат і аплаты навучання. Стыпендыя выплачваецца на працягу 1 года і пераходзіць на наступны год пры ўмове выдатнай паспяховасць.  Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 студзеня.

  • Стыпендыя замежным студэнтам магістратуры - 1500$S
  • Стыпендыя замежным студэнтам аспірантуры - 2000$S


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прэтэндаваць на стыпендыю могуць як грамадзяне Сінгапура, так і замежнікі;
  • павінны паступіць на стацыянарнае навучанне на даследчую праграму магістратуры ці аспірантуры;
  • неабходна мець ступень бакалаўра або магістра;
  • студэнты, якія атрымліваюць якую-небудзь іншую стыпендыю або грант або фінансавую дапамогу, не могуць прэтэндаваць на дадзеную стыпендыю;
  • неабходна ведаць ангельскую мову.
  • заяўка падаецца анлайн разам з заяўкай на паступленне на выбраную праграму.

Крыніца: admissions.ntu.edu.sg