Даследчая стыпендыя ўрада Аўстраліі

Даследчая стыпендыя (Research Training Program (RTP)) прапануе гранты студэнтам з Аўстраліі і з іншых краін, якія жадаюць навучацца на даследчых праграмах магістратуры і аспірантуры. Універсітэты, якія прымаюць удзел у праграме. Заяўкі на атрыманне дадзенай стыпендыі падаюцца непасрэдна ва ўніверсітэт. У кожнага універсітэту свой бланк заяўкі і адборачны працэс, неабходна звязацца з прадстаўнікамі ўніверсітэту і ўдакладніць як можна падаць заяўку на атрыманне стыпендыі. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 31 кастрычніка 2018.

У рамках праграмы прапануюцца такія гранты (стыпендыят можа атрымліваць адзін або некалькі відаў грантаў):

  • An RTP Fees Offset - аплата кошту навучання.
  • An RTP Stipend - аплата пражывання ў перыяд навучання на даследчай праграме.
  • RTP Allowances - аплата дадатковых выдаткаў (выдаткі на акадэмічныя публікацыі, публікацыю дысертацыі, медыцынскую страхоўку).
  • Гранты выплачваюцца студэнтам магістратуры - максімум 2 гады, студэнтам аспірантуры - максімум 4 гады.


Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  1. прымаюцца заяўкі ад замежных студэнтаў і мясцовых студэнтаў;
  2. студэнты павінен паступіць на адну з даследчых праграм магістратуры і аспірантуры ў адзін з ВНУ, якія прымаюць удзел у праграме.

 

Крыніца: education.gov.au