Даследчая стыпендыя ў Германіі Georg Arnhold Visiting Research Professorship (6500€ у месяц)
ІІнстытут міжнародных даследаванняў Georg Eckert Institute (Брауншвейг, Германія) прапануе навукоўцам даследчую стыпендыю Georg Arnhold Visiting Research Professorship. Мэта стыпендыі - спрыянне адукацыі ў інтарэсах устойлівага свету. Асаблівая ўвага надаецца адукацыйным сродкам масавай інфармацыі і навучальным праграмам на ўзроўні сярэдняй школы ў постканфліктных або пераходных грамадствах. Апонші тэрмін падачы заяўкі: 1 кастрычніка.
Навукоўцы, якія вывучаюць розныя дысцыпліны, маюць магчымасць правесці ў Нямеччыне ад трох да шасці месяцаў з мэтай правядзення даследаванняў або завяршэння даследаванняў і публікацый без неабходнасці выкладання ды іншых адміністрацыйных абавязкаў. Стыпендыяты паўдзельніцаюць у летняй школе для маладых навукоўцаў і распрацуюць канцэпцыю міжнароднага сімпозіума Arnhold Symposium.
Кожны стыпендыят атрымае:
- штомесячную стыпендыю да 6500€;
- аплату авія-пералёту ў абодва бакі;
- адміністрацыйную падтрымку.
Кандыдаты і кандыдаткі павінны аплаціць кошт візы і медыцынскай страхоўкі.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- прымаюцца заяўкі ад навукоўцаў, якія вывучаюць гуманітарныя навукі, палітычныя і сацыяльныя навукі, адукацыйныя навукі або права. Вучоныя павінны мець ступень Ph.D і выдатна валодаць ангельскай мовай;
- павінны дэманстраваць выбітныя акадэмічныя або прафесійныя дасягненні ў сваёй вобласці і сумяшчаць навуковую працу з практычнай дзейнасцю;
- таксама прымаюцца заяўкі ад асобаў, якія маюць міжнародны вопыт высокага ўзроўню ва ўрадавых і няўрадавых арганізацыях або міжнародных арганізацыях;
- у выключных выпадках могуць быць разгледжаны заяўкі ад кандыдатаў, якія не маюць ступені Ph.D, але маюць не менш за 5 гадоў вопыту работы ў галіне, і якія дэманструюць што іх дзейнасць/даследчы праект маюць уплыў у навучальным свеце.
Крыніца: gei.de/en/home