Даследчая стыпендыя музея Deutsches Museum у Мюнхене

Музей Deutsches Museum у Мюнхене прапануе некалькі стыпендый даследчыкам(цам), якія жадаюць праводзіць даследаванні (6-12 месяцаў) і працаваць над праектамі, для якіх неабходны доступ да калекцый музея. Стыпендыяльная праграма з'яўляецца міждысцыплінарнай і міжнароднай. Даследчыкам, якія яшчэ не маюць ступені PhD - 7500 € (на 6 месяцаў), 15000 € (на 12 месяцаў). Даследчыкам, якія ўжо маюць ступень PhD - 15000 € (на 6 месяцаў), 30000 € (на 12 месяцаў). Апошні тэрмін падачы анкет - 12 кастрычніка 2018.

Стыпендыяты(кі) змогуць заснаваць свае праекты на калекцыях музея. У прыярытэтным парадку вышэй праекты, у рамках якіх будзе выкарыстоўвацца інавацыйны падыход да даследаванняў, арыентаваны на артэфакт. Стыпендыяты(кі) будуць супрацоўнічаць і кантактаваць з куратарамі, архівістамі і бібліятэкарамі музея, а таксама з сябрамі Мюнхенскага цэнтра гісторыі навукі і тэхнікі.

Даследчыкам пададуць персанальнае працоўнае месца з кампутарам і тэлефонам і магчымасць пражываць у апартаментах музея. Стыпендыятам неабходна прадставіць свае праекты ў пачатку праграмы і прымаць удзел ва ўсіх семінарах музея.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • прымаюцца заяўкі ад навукоўцаў, якія маюць дыплом магістра або ступень PhD;
  • абмежаванняў па нацыянальнасці няма;
  • неабходна мець базавыя веды нямецкай (умець чытаць).

 

Неабходна даслаць:

  • запоўнены бланк заяўкі
  • CV
  • апісанне праекта (3 - 5 старонак)
  • 2 рэкамендацыі

 

Крыніца: deutsches-museum.de