Даследчая праграма ўніверсітэта Smithsonian Institution (ЗША)
Даследчая праграма Smithsonian Institution Fellowship Program - выдатная магчымасць для незалежных даследаванняў. Гранты прадастаўляюцца аспірантам, дактарантам, старэйшым даследчыкам на правядзенне незалежных даследаванняў і на выкарыстанне рэсурсаў універсітэта сумесна з членамі даследчага персаналу, якія выступаюць у якасці кансультантаў. Працягласць даследчай праграмы: ад 3 да 12 месяцаў, для аспірантаў працягласць праграмы - не больш за 10 тыдняў. Апошні тэрмін падачы заяўкі - 1 лістапада 2018.
Гранты прадастаўляюцца на правядзенне даследаванняў у такіх сферах:
- Animal behavior, ecology, and environmental science, including an emphasis on the tropics
- Anthropology, including archaeology, cultural anthropology, linguistics, and physical anthropology
- Astrophysics and astronomy
- Earth sciences and paleobiology
- Evolutionary & systematic biology
- Folklife
- History of science and technology
- History of art, especially American, contemporary, African, and Asian art, twentieth-century American crafts, and decorative arts
- Materials research
- Molecular biology
- Social and cultural history of the United States
Фінансавая падтрымка:
- даследчыкі будуць забяспечаны працоўным месцам для правядзення даследаванняў;
- стыпендыі і фінансавая падтрымка;
- Старэйшымі навуковым супрацоўнікам (навукоўцам, якія атрымалі ступень PhD не менш як 7 гадоў таму) - стыпендыя 50400$ у год, даследчы грант - 4000$ (даследчы перыяд: 3 - 12 месяцаў).
- Аспірантам - стыпендыя 36000$ у год, даследчы грант - 4000$ (даследчы перыяд: 3 - 12 месяцаў).
- Дзесяцітыднёвая даследчая праграма (для студэнтаў аспірантуры) - стыпендыя 7500$ (даследчы перыяд - 10 тыдняў).
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны прапанаваць даследчы праект па адным з даследчых напрамкаў універсітэта;
- супрацоўнікі ўніверсітэта не могуць прэтэндаваць на ўдзел у дадзенай праграме;
- неабходна валодаць англійскай мовай;
- аспіранты павінны быць фармальна залічаны на праграму навучання, пасля заканчэння якой атрымаюць навуковую ступень, студэнты павінны скончыць мінімум 1 семестр навучання да падачы заяўкі на ўдзел у праграме або скончыць праграму не больш за 4-х месяцаў таму;
- дактаранты - студэнты, залічаныя ва ўніверсітэт як кандыдаты на ступень PhD або эквівалент. Да моманту пачатку праграмы ўніверсітэт павінен зацвердзіць правядзенне даследаванняў для дысертацыі ва ўніверсітэце Smithsonian Institution і пацвердзіць, што кандыдат выканаў усе патрабаванні, акрамя дысертацыі;
- старэйшыя навуковыя супрацоўнікі - кандыдаты, якія атрымалі ступень PhD не менш як 7 гадоў таму.
Выбар кандыдатаў і кандыдатак будзе ажыццёўлены на аснове прапанаванага праекта даследаванняў, магчымасці кандыдата праводзіць прапанаванае даследаванне, упэўненасці заканчэння даследавання ў прызначаны тэрмін і іншых фактараў.
Крыніца: smithsonianofi.com