Даследаванне актыўнасці ІТ-кампаній у краўдфандынгавых праектах
Кампанія dev.by і платформа Talaka запускаюць сумесны праект-даследаванне, мэта якога – вызначыць долю айцішнікаў у падтрымцы краўдфандынгавых праектаў і выявіць кампаніі з самымі сацыяльна адказнымі супрацоўнікамі.
Сацыяльная адказнасць – частая тэма ў шматлікіх дыскусіях пра развіццё беларускага рынку працы. Аднак адна справа – удзельнічаць у разавых акцыях, іншая – выхоўваць у супрацоўнікаў глыбокае разуменне пралемы і актыўную пазіцыю.
На фоне імклівага росту краўдфандынга-платформ на Захадзе і насуперак айчыннаму песімізму амаль два гады таму ў Беларусі стартавалі адразу два анлайн-сервісы для калектыўнага збору сродкаў на рэалізацыю карысных праектаў. Ужо летась інтэрнэт-часопіс сацыяльнай праблематыкі «Имена» зрабіў рэкорд па суме збору сродкаў праз краўдфандынг па платформе Talaka — больш за $20 тысяч.
Па звестках платформы Talaka, $200 тысяч сабраных за два гады працы платформы сродкаў – унёсак менавіта ІТ-індустрыі.
Дзеля таго, каб паўдзельнічаць у даследаванні, калі ласка, скарыстайцеся гэтай спасылкай.
Крыніца: dev.by