Дактарантура ў Цэнтральным Еўрапейскім універсітэце

Цэнтральны Еўрапейскі ўніверсітэт прапануе доктарскія праграмы на 2015-2016 навучальны год. Дактарантура прапануецца па наступных спецыяльнасцях: эканоміка; філасофія; палітычныя навукі; сацыялогія і сацыяльная антрапалогія; гісторыя Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Еўропы; гендарныя даследванні; прыкладная матэматыка; даследванне эпохі Сярэднявечча. Таксама прапануецца магчымасць атрымаць доктарскую ступень у галіне права і юрыдычных навук (SJD).

Кандыдаты мусяць мець магістарскую ступень (ці эквівалент) і валодаць ангельскай мовай (IELTS/TOEFL). Поўная стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне і медыцынскую страхоўку. Стыпендыяты будуць атрымліваць HUF 220 000 (EUR 700) у месяц для пакрыцця ўніверсітэцкіх выдаткаў і пражывання. Стыпендыі для тых, хто будзе атрымліваць доктарскую ступень па эканоміцы, складаюць HUF 250 000 (EUR 800). Кандыдаты самастойна пакрываюць выдаткі на паездку.

Анлайн-заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2015 года. Інфармацыя пра ўмовы падачы заявак размешчана тут. Поўнае апісанне праграмы даступна па гэтай спасылцы.

 

Паводле Edu-active.com.