Дактарантура па крыптаграфіі ў Нарвегіі (з працаўладкаваннем)
пан, 2019-03-11 03:05
Даследчая лабараторыя ў Нарвегіі (горад Берген) шукае будучых студэнтаў/к для навучання ў дактарантуры па крыптаграфіі. Навучанне бясплатнае, студэнты і студэнткі працаўладкоўваюцца і атрымоўваюць заробак. Дэдлайн: 30.04.2019 (ці раней, калі патрэбная колькасць вартых студэнтаў/к набярэцца раней).
Асноўныя патрабаванні:
- магістарская ступень (скончаная ці плануецца скончыць у бягучым годзе) па крыптаграфіі ці падобных дысцыплінах (матэматыка, інфарматыка, і да т.п.)
- валоданне англійскай мовай (працоўная мова – англійская)
Крыніца: simula.no