Дактарантура для даследчыкаў Каспійскага рэгіёну
Гарадскі ўніверсітэт Дубліна (Ірландыя) прапануе 4 стыпендыі PhD для даследчыкаў на ўдзел у праекце "Каспій: дактарантура для будучых спецыялістаў па развіцці і кааперацыі ў Каспійскім рэгіёне". Праект атрымаў фінансаванне Выканаўчай агенцыі даследаванняў Еўракамісіі ў памеры 3,8 еўра і ўвасабляе сабой інавацыйную сетку навучання, якая аб'ядноўвае Ўніверсітэт Генту, Талінскі тэхналагічны ўніверсітэт, Універсітэт Оксфард Брукс і інш.
Тэрмін стыпендыі - 36 месяцаў. Пачатак - 1 верасня 2015 года.
Даследчыкі атрымаюць фінансаванне праз праграму Марыі Кюры, бюджэт на падарожжа і навуковую працу па наступных тэмах:
- Устойлівы аўтарытарызм у Цэнтральнай Азіі: паміж міжнароднымі рухамі і ўнутранымі абмежаваннямі,
- Слабыя апазіцыйныя партыі альбо іх адсутнасць, выбарчыя працэсы і крыніцы ўлады вакол Каспійскага рэгіёну,
- Жанчыны і парламент у аўтакратычных дзяржавах: спаборніцтва за доступ да палітычных пасадаў у Каспійскім рэгіёне,
- Дзеячы грамадскай супольнасці і палітычны ўдзел у Цэнтральнай Азіі і Іране: рухі дэмакратызацыі і палітычная кааптацыя.
Навуковыя даследаванні будуць скіраваны на вывучэнне сацыяльнага ўплыву хуткіх эканамічных пераменаў на асобу і арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў спецыфічных правінцыях і гарадах Каспійскага рэгіёна.
Даследчыкі атрымаюць магчымасць акадэмічнай падрыхтоўкі і практычнага досведу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- магістратура па паліталогіі ці ў блізкіх дысцыплінах,
- дысцыплінаванасць і здольнасці самастойна праводзіць даследаванні,
- выдатнае веданне вуснай і пісьмовай ангельскай мовай (дадатковае валоданне адной з моваў Каспійскага рэгіёна будзе пераважным для кандыдата),
- стрэсаўстойлівасць,
- падрыхтаванасць да частых падарожжаў,
- вітаецца папярэдні даследчы досвед у былым СССР ці Ўсходняй Еўропе.
Кандыдаты мусяць да 14:00 31 сакавіка 2015 года даслаць на электронны адрас "[email protected]" (тэма ліста "CASPIAN application") наступныя дадзеныя:
- падрабязнае рэзюмэ са спісам нядаўніх публікацый,
- праектныя прапановы па адной з тэмаў даследаванняў (2 старонкі),
- ліст-заяўку (інтарэсы кандыдата да даследаванняў у Каспійскім рэгіёне ці наяўнасць даследчага досведу),
- прозвішчы/імёны і кантакты 3-х асобаў, якія могуць даць прафесійныя рэкамендацыі кандыдату.
Абраныя кандыдаты будуць запрошаны на Skype-інтэрв'ю. Дадатковая інфармацыя пра праект размешчана тут.
Паводле DCU.ie.