Дабрачынны канцэрт Я адчуваю жыццё ў Гомелі

23 чэрвеня 2017 г. ў Гарадскім цэнтры культуры (ГЦК) горада Гомеля па адрасе: вул. Ірынінская, 16 у 18:30 адбудзецца дабрачынны канцэрт у межах акцыі  «Я адчуваю жыццё»  ў падтрымку Гомельскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сабраныя сродкі будуць накіраваны на абсталяванне сэнсорнага пакую ў цэнтры. Праект таксама можна падтрымаць на платформе Ўлей.
 

У праграме канцэрта:
- Гурт беларускага этна-року «Бан-Жвірба»;
- Дуэт «Не БоЯн style» (Андрэй Даўжэнка і Дзмітры Пісанік);
- Народны ансамбль танца «Віда»;
- Танцавальны ансамбль «Леджы»;
- Мфдэлі-дзеці подыум школы Сяргея Нагорнага;
- Саліст Гомельской абласной філармоніі Канстанцін Гарошка;
- Салістка вакальнай «Студыі-7» Мілана Урбановіч;
- Салістка Мілена Крукава і ансамбль танца «Каскад»;
- Тэатр «Адкрытых»;
- Ансамбль танца «Слэм»;
- ды інш.

Акцыя «Я адчуваю жыццё» ініцыявана бацькамі і супрацоўнікамі Цэнтра карэкцыйнага развіцця. Сэнсорны пакой дазволіць праводзіць рэабілітацыю і комплекснае лекаванне дзяцей у цэнтры. Акрамя таго, пакой створыць неабмежаваныя магчымасці ў атрыманні разнастайных гукавых, слыхавых, дотыкавыз стымулаў бязмерна важных для развіцця і працы з асаблівымі дзецьмі.
Кошт квітка складае 5 рублёў.