DAAD прымае дакументы на стыпендыі (Германія)
чцв, 2019-04-04 08:42
Інфармацыйнае бюро DAAD прымае дакументы на наступныя стыпендыі: навукова-даследчыя (картокатэрміновыя), навуковыя стажыроўкі для выкладчыкаў/ц ВНУ і вучоных. Праграма двухбаковага абмену для навукоўцаў, паўторныя запрашэння для былых стыпендыятаў/к. Пачатак стыпендыяльных праграм з 2020/02/01. Заяўкі прымаюцца да 15 ліпеня 2019.
У табліцы на сайце арганізацыі прадстаўлены праграмы DAAD для сушукальнікаў/ц з Беларусі. DAAD прапануе стыпендыі для студэнтаў/к, выпускнікоў/ц ВНУ і навуковых работнікаў/ц. Больш падрабязную інфармацыю па кожнай праграме Вы знойдзеце па прамых спасылках, паказаным у табліцы.
Крыніца: daad.by