Cямейны экалагічны пікнік «Мова дзяцей» (Гомель)
Экалагічны пікнік для дзяцей ад Гомельскай філіі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і заняткаў «Мова дзяцей» пройдзе ў Гомелі 11 ліпеня (субота). Запрашаюцца да ўдзелу дзеці ад 3 да 12 год разам з бацькамі, а таксама ўсе зацікаўленыя. Пачатак а 12.30, мерапрыемства будзе доўжыцца да 16.30. Месца правядзення тэрыторыя парка «Фестывальны». Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Але патрэбна рэгістрацыя, форма якой знаходзіцца па спасылцы.
Мэта экалагічнага пікніка зрабіць улюбёную частку горада чыстай і займальна правесці час разам. У першай частцы праграмы арганізатары прапаноўваюць прыбраць зялёную зону: праслухаць інтэрактыўную лекцыю пра смецце і віды пластыку, памаляваць расліны і пагуляць у гульні. У праграме шмат розных цікавостак.
З сабой пажадана мець рабочую вопратку, пітную ваду, сродкі ад насякомых, дыванкі ці пакрывала, каб сядзець на траве. Не забывайцеся пра сродкі бяспекі — маскі і антысэптыкі.
У адказ на форму рэгістрацыі, на e-mail будзе даслан ліст з лагістыкай і іншымі дэталямі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 908-91-62 (Марыя).