Cross Video Days: Конкурс лічбавых праектаў (Францыя)

Стваральнікі лічбавага кантэнту могуць атрымаць дапамогу ў пошуку фінансавання сваіх праектаў (стартапаў).

11-12 чэрвеня 2016 года ў Парыжы арганізацыя "Grand Paris Pôle Media" ладзіць мерапрыемства "Cross Video Days" - пляцоўку для нэтворкінгу стваральнікаў лічбавага кантэнту і прадзюсараў.

На мерапрыемства запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены  ў фінансаванні наватарскіх праектаў, што ўключаюць аўдыёвізуальны кампанент і скіраваны на паказы больш за адну прыладу ў дадатак да тэлевізара (у сеціве і на мабільных прыладах).

У конкурсе "Cross Video Days"могуць удзельнічаць:

- інтэрактыўныя праекты;

- праекты, у якіх выкарыстоўваюцца віртуальныя эфекты і дапоўненая рэальнасць;

- мульціплатформенныя праекты;

- лічбавыя мастацкія праекты.

Па 2 прадстаўніка абраных праектаў змогуць бясплатна ўдзельнічаць у падзеях "Cross Video Days": канферэнцыях, семінарах, выставах, сустрэчах са спонсарамі. 20 лепшых праектаў будут прэзентаваны аўдыторыі. Падрабязнасці - тут. Дэдлайн - 21 сакавіка 2016 года.

 

Крыніца: IJnet.org