Creative Europe: Гранты на літаратурныя пераклады

Выдавецтвы з мінімум 2-гадовым досведам працы запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе па літаратурным перакладзе "Creative Europe".

Конкурс скіраваны на прасоўванне еўрапейскай літаратуры, папулярызацыю чытання і пашырэнне перакладчыцкае працы. Удзельнікі могуць даслаць пераклады ад 3-х да 10-ці мастацкіх твораў з/на адну з моў Еўразвязу альбо краіны Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, перакладзеную кнігу. Пераклады з латыні альбо старажытнагрэцкай таксама прымаюцца.

Заяўнікі могуць удзельнічаць у 2-гадовых праектах (максімальны памер гранту складае 100 тыс. еўра на 2 гады).

Вітаецца прасоўванне і пераклад кніг аўтараў, якія атрымалі Прыз па літаратуры Еўразвязу. Арганізатары заахвочваюць пераклады паэзіі, коміксаў і г.д.

Падрабязную інфармацыю пра конкурс і ўмовы падачы заявак на гранты можна знайсці тут і на гэтым вэбпартале. Дэдлайн - апоўдні (па брусельскім часе) 27 красавіка 2016 года.

 

Паводле EACEA.EC.Europa.eu.