Cпартова-экалагічны абмен у Германіі
Цэнтр "Трэці сектар" запрашае на моладзевы абмен "Back to the nature", які пройдзе з 17 па 27 жніўня 2015 года ў Паўночнай Германіі.
Удзельнікі абмену правядуць 10 дзён у кемпінгах: жыць у намётах, разам гатаваць ежу, рабіць барбекю на вогнішчы. Удзельнікі праекту даведаюцца, як актыўна праводзіць час на прыродзе, без кампутара і Інтэрнэта. Запланаваны паходы пешшу, паездкі на роварах па вясковай мясцовасці, водныя гульні, рыбалка, экскурсія на эка-ферму.
У праекце прымуць удзел 50 чалавек з 7 краінаў: Германіі, Нарвегіі, Македоніі, Беларусі, Грузіі, Люксембурга, Эстоніі.
Удзельнікі моладзевага абмену зменяць 3 кэмпінгі:
- "Conneforde" - на маляўнічым возеры ў Ніжняй Саксоніі,
- "Garnholt" - у вясковай мясцовасці,
- "Dangast" - на Вадэнскім моры, якое ўнесена у спіс Сусветнай спадчыны UNESCO.
Таксама ўдзельнікі даведаюцца больш пра навакольнае асяроддзе і нашу ролю ў яго ахове, пазнаёмяцца з культурамі іншых краінаў і даведаюцца пра магчымасці еўрапейскай адукацыйнай праграмы "Erasmus+".
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18-25 гадоў (у якасці выключэння могуць быць 1-2 удзельніка ад краіны ва ўзросце 14-17 або 26-30 гадоў),
- валоданне ангельскай мовай,
- гатоўнасць жыць 10 дзён у намётах, дапамагаць усёй камандзе ў прыгатаванні ежы, прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах моладзевага абмену.
З боку Цэнтра "Трэці сектар" вітаюцца кандыдаты з Гродна, гатовыя працаваць ў якасці валанцёраў у праграмах і праектах гэтага грамадскага аб’яднання.
Арганізатары забяспечаць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, кампенсуюць выдаткі на атрыманне візы і падарожжа (сума кампенсацыі транспартных выдаткаў складае 170 еўра).
Праект ажыццяўляецца ў межах праграмы "Erasmus+" пры падтрымцы нямецкай грамадскай арганізацыі "Natur Kultur" у партнёрстве з грамадскім аб'яднаннем "Цэнтр "Трэці Сектар".
Кандыдатам неабходна даслаць анкету з пазнакай "Back to the nature" на е-мэйл: [email protected].
Апошні тэрмін падачы заявак - 25 чэрвеня 2015 года.
Падрабязная інфармацыя знадзіцца тут.
Паводле 3Sektar.by