Community Connections: Праграма прафесійна-культурніцкага абмену
Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці (USAID) ладзіць конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурніцкага абмену "Community Connections - 2016".
Паспяховыя кандыдаты, адабраныя па выніках конкурсу заявак і сумоўя, атрымаюць магчымасць прайсці 3-тыднёвую стажыроўку ў Злучаных Штатах, пазнаёміцца з амерыканскімі традыцыямі і культурай. Удзельнікі праграмы будуць пражываць ў прымаючых сем'ях.
Веданне ангельскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.
Стажыроўкі распрацаваны адпаведна прафесійным інтарэсам удзельнікам і ўключаюць візіты ў амерыканскія арганізацыі блізкага профілю для абмену досведам, кантакты з экспертамі, удзел у канферэнцыях, культурніцкіх мерапрыемствах і валанцёрства.
Праграма прадугледжвае бясплатны авіяпералёт (у абодва бакі), паслугі перакладчыка, медыцынскую страхоўку.
Тэмы праграмы "Community Connections - 2016"
1. Паслугі па рэабілітацыі дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю
Даты праграмы: 30 сакавіка - 21 красавіка 2016 года.
Дэдлайн: 17:00 4 лістапада 2015 года.
Запрашаюцца: прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый у галіне веравызнання; спецыялісты ўстаноў сацыяльнай абароны, аховы здароўя і адукацыі; прадстаўнікі мясцовых органаў улады і іншых арганізацый, якія распрацоўваюць і рэалізуюць праграмы, скіраваныя на медыцынскую, псіхалагічную рэабілітацыю дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю.
2. Развіццё суполак узаемадапамогі і падтрымкі
Даты праграмы: 13 красавіка - 5 траўня 2016 года.
Дэдлайн: 17:00 8 снежня 2015 года.
Запрашаюцца: актывісты, якія ладзяць працу суполак узаемадапамогі ў разнастайных тэматычных кірунках, прамоўцыяй і развіццём іхняе дзейнасці, пашырэннем спектру і паляпшэннем якасці паслуг; прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый у галіне веравызнання, што падтрымліваюць працу суполак узаемадапамогі; спецыялістаў устаноў адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, якія ладзяць працу такіх суполак у справе паслугаў уразлівым групам насельніцтва.
3. Развіццё венчурнага фінансавання інавацыйнага прадпрымальніцтва
Даты праграмы: 1-23 чэрвеня 2016 года.
Дэдлайн: 17:00 11 студзеня 2016 года.
Запрашаюцца: прадстаўнікі арганізацый, якія падтрымліваюць развіццё інавацыйнага прадпрымальніцтва, прапануюць фінансавую падтрымку інавацыйным бізнес-праектам і ажыццяўляюць венчурнае фінансаванне; прадстаўнікі органаў улады і іншых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы заканадаўства па венчурным фінансаванні дзейнасці венчурных фондаў.
4. Роля грамадскасці ў развіцці гарадской прасторы
Даты праграмы: 8-30 чэрвеня 2016 года.
Дэдлайн: 17:00 27 студзеня 2016 года.
Запрашаюцца: прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і прафесійных асацыяцыяў, гарадскіх супольнасцяў і мясцовых ініцыятыўных групаў, спецыялістаў цэнтраў гарадскога развіцця, даследчых і аналітычных цэнтраў, дзяржаўных устаноў, мясцовых органаў улады і іншых арганізацыяў, якія ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі сучасных практык гарадскога развіцця і планавання тэрыторыяў.
5. Бізнес-інкубатары, тэхнапаркі і акселератары як інструмент развіцця інавацыйнага бізнесу
Даты праграмы: 6-28 ліпеня 2016 года.
Дэдлайн: 17:00 18 лютага 2016 года.
Запрашаюцца: прадстаўнікі бізнес-інкубатараў, тэхнапаркаў, акселератараў, устаноў адукацыі і іншых арганізацый, што падтрымліваюць развіццё інавацыйнага бізнесу і аказваюць фінансавую падтрымку інавацыйным бізнес-праектам; прадстаўнікі мясцовых органаў улады і іншых устаноў/арганізацый, што ўдзельнічаюць у распрацоўцы і рэалізацыі праграм развіцця інфраструктуры па падтрымцы інавацыйнага прадпрымальніцтва.
6. Падтрымка грамадскіх ініцыятыў
Даты праграмы: 27 ліпеня - 18 жніўня 2016 года.
Дэдлайн: 17:00 16 сакавіка 2016 года.
Запрашаюцца: актывісты грамадскіх аб'яднанняў, мясцовых супольнасцей, ініцыятыўных груп, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і дзяржустаноў, што ўдзельнічаюць у вырашэнні сацыяльна значных пытанняўі зацікаўлены ў актыўным удзеле мясцовага насельніцтва ў здзясненні грамадска значных ініцыятыў.
Анкета і патрабаванні да кандыдатаў праграмы "Community Connections - 2016" - тут. Апісанне праграмы - на гэтай старонцы.
Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца толькі па пошце з пазнакай "Community Connections" па адрасе:
Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці
вул. Старавіленская, 46
220 002 Мінск
Беларусь
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: (017) 210 12 83 (дадатковыя нумары 4565, 4695).
Крыніца Belarusian.Minsk.USembassy.gov.