Civil Match прымае заяўкі на пашырэнне супрацоўніцтва ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі

Інстытут імя Гётэ ва Украіне сумесна з Digitizing.Space, Insha Osvita і Усходнееўрапейскай сеткай па грамадзянскай адукацыі рады паведаміць аб запуску новага набора Civil Match. Мерапрыемства створыць інтэнсіўныя ўмовы для развіцця супрацоўніцтва НДА і дапаможа выпрацаваць ідэі эфектыўнага міжнароднага партнёрства. Каб далучыцца да Civil Match і наведаць усе публічныя сэсіі і зарганізаваць асабістыя сустрэчы з удзельнікамі грамадзянскай супольнасці з 10 краін, запоўніце АНКЕТУ да 29 чэрвеня 2021 года.  Звярніце ўвагу, што заяўкі на Civil Match Forum (22-26 верасня 2021) будуць адкрыты пасля Civil Match (1-3 ліпеня 2021 года).

Civil Match - гэта анлайн-праект, скіраваны на актывізацыю супрацоўніцтва паміж НДА і актывістамі няўрадавых арганізацый з 10 краін - Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Францыі, Грузіі, Германіі, Малдовы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Праграма Civil Match дзеліцца на два розныя этапы:

-1-3 ліпеня 2021 г. – Civil Match
2,5-дзённы інтэнсіўны анлайн-нэтворкінг, у якім удзельнікі могуць знайсці партнёраў і абмеркаваць сумесныя эфектыўныя праекты;

- 22-26 верасня 2021 г. - Civil Match Forum
4-дзённае анлайн-мерапрыемства, на якім удзельнікі могуць атрымаць стартавыя сродкі для рэалізацыі сваіх сумесных праектаў і ўключыцца ў змястоўныя дыскусіі са спікерамі высокага ўзроўню, зацікаўленымі бакамі і іншымі ўдзельнікамі.

4 прыярытэты супрацоўніцтва НДА ў 2021 годзе:
1. Плюралізм і Медыя
Праекты, накіраваныя на ўмацаванне свабоды слова, доступу да інфармацыі і забеспячэння таго, каб журналісты і СМІ заставаліся ключавымі рухавікамі дэмакратычнага, устойлівага і мірнага развіцця.
2. Культура і каштоўнасці
Праекты, прысвечаныя каштоўнасцям грамадзянскай супольнасці шляхам прасоўвання інавацыйных ідэй для падтрымкі культурнага ўзаемадзеяння і абмену ідэямі.
3. Адукацыя і навучанне
Праекты, якія падтрымліваюць адукацыю і развіваюць новыя магчымасці для навучання, заснаваныя на такіх прынцыпах, як інклюзіўнасць, даступнасць і актыўнае навучанне.
4. Вырашэнне канфліктаў
Праекты, якія арыгінальным чынам узмацняюць дыялог і арганізоўваюць дзейнасць па садзейнічанні прымірэнню і садзейнічанню дыялогу ў раёнах, пацярпелых ад тэрытарыяльных канфліктаў.

Перавагі ўдзелу:
Усе ўдзельнікі Civil Match атрымаюць вялікую карысць ад удзелу, сустракаючыся з надзейнымі партнёрамі і будуючы з імі доўгатэрміновыя партнёрскія адносіны. Таксама падчас анлайн-сустрэчы лепшыя сумесныя прапановы ўдзельнікаў атрымаюць шанец выйграць адну з чатырох прэмій у памеры 1000 еўра (па адной для кожнага напрамку) і атрымаюць парады і інфармацыю пра тое, як падаць заяўку ў Федэральную праграму падтрымкі Міністэрства замежных спраў Германіі (FFO).
 
Больш за тое, удзельнікі таксама атрымаюць магчымасць:
● Сустрэцца са шматлікімі калегамі з 10 краін для абмеркавання грамадзянскіх праблем
● Знайсці патрэбных партнёраў для міжнародных праектаў
● Даведацца пра гісторыі поспеху мінулых трансгранічных праектаў
● Пабудоваць доўгатэрміновыя міжнародныя партнёрскія адносіны, заснаваныя на даверы і сяброўстве
● Атрымаць актуальную інфармацыю па формах грантавых заявак на трансгранічныя грамадзянскія праекты
● Павялічыць свае шанцы прыняць удзел у Civil Match Forum і аднымі з першых атрымаць інфармацыю аб магчымасцях фінансавання эфектыўных трансгранічных праектаў у Федэральным міністэрстве замежных спраў Германіі.

Далучайцеся да мясцовых мерапрыемстваў:
Пры дапамозе супольнасці таленавітых партнёраў у гэтым годзе Civil Match таксама арганізуе серыю лакальных анлайн-мерапрыемстваў для заахвочвання міжнароднага супрацоўніцтва, для таго каб прадаставіць дадатковую інфармацыю пра тое, як падаць заяўку на Civil Match 2.0 і падтрымаць мясцовых актывістаў НДА і грамадскія ініцыятывы.
● Германія - аўторак, 22 чэрвеня 2021 г.
● Малдова - серада, 23 чэрвеня 2021 г.
● Польшча - чацвер, 24 чэрвеня 2021 г.
● Арменія - пятніца, 25 чэрвеня 2021 г.
 

Крыніца: civil-match.online