Cinema Perpetuum Mobile: Конкурс на лепшую афішу кінафестывалю 2015
IV Міжнародны кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile аб'яўляе конкурс на дызайн афішы фестывалю, які пройдзе ў красавіку 2015 года. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, неабыякавыя і творчыя людзі. Дэдлайн - 31 снежня 2014 года.
Лагатып кінафестывалю, а таксама кароткі брыф конкурсу можна спампаваць па спасылцы. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 31 снежня 2014 года даслаць працу з пазнакай "Конкурс афіш" на скрыню: [email protected].
Кінафестываль "Cinema Perpetuum Mobile" накіраваны на прасоўванне незалежнага, аўтарскага кіно, падтрымку беларускага кінематографа, а таксама садзейнічанне пачаткоўцам-фільммэйкерам і стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасупольнасцямі па ўсім свеце. Паказы CPM-2015 пройдуць ня толькі ў Мінску, але і ў іншых абласных цэнтрах і буйных гарадах Беларусі.
Паводле Generation.by.