Чэмпіянат па рашэнні кейсаў у НКА з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій

1-2 чэрвеня 2019 адбудзецца на Чэмпіянат * па рашэнні кейсаў ** ў некамерцыйных арганізацыях (НКА) з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ). Для ўдзелу неабходна папярэдняя анлайн рэгістрацыя да 20 траўня. Удзел бясплатны. Праезд для іншагародніх ня пакрываецца. Арганізатары забяспечваюць пражыванне іншагароднім і харчаванне ўсім. Пачатак працы на Чэмпіянаце - 1 чэрвеня, 12.00, заканчэнне - 2 чэрвеня, 16.00. Пытанні па пошце [email protected].

* Чэмпіянат - гэта магчымасць вырашыць любыя складаныя сітуацыі, з якімі сутыкнулася ваша грамадская арганізацыя або ініцыятыва з дапамогай ІКТ, а таксама пазмагацца за галоўны Кубак і атрымаць падтрымку для ўкаранення выпрацаваных рашэнняў.

** Кейс - гэта праблемная сітуацыя, з якой у сваёй дзейнасці сутыкнулася НДА або ініцыятыва.

Для каго гэты Чэмпіянат?

  • для арганізацый і ініцыятыў, якія хочуць прааналізаваць свае кейсы і знайсці рашэнне складаных сітуацый, абмяняцца вопытам з іншымі і атрымаць экспертную падтрымку;
  • для тых, хто рэгулярна выкарыстоўвае ІКТ для вырашэння працоўных задач, разбіраецца ў працы НКА і гатовы прысвяціць час Чэмпіянату дапамогі арганізацыям і ініцыятывам і падзяліцца сваім вопытам.


Ці трэба ўдзельнічаць у Чэмпіянаце, «так», калі:
 

  • Вы ўяўляеце некамерцыйную арганізацыю або ініцыятыву, якая працуе ў Беларусі і гатова прыцягнуць кампетэнцыі экспертаў і экспертак для вырашэння сваіх складаных кейсаў;
  • Вы працуеце ў НКА або ініцыятыве і вам патрэбна дапамога, савет, экспертыза ці добрая трэніроўка;
  • Вы гатовы да ўкаранення ІКТ, якія прапануюць вам на Чэмпіянаце;
  • Вы гатовы падзяліцца вопытам і экспертызай з тымі, хто толькі выйшаў на старт;
  • Вы хочаце пагутарыць з экспертамі і эксперткамі з Беларусі, Эстоніі, Украіны, якія гатовыя прысвяціць свой час менавіта вам і дапамагчы ўкараніць ІКТ у дзейнасць вашай арганізацыі або ініцыятывы;
  • Вы валодаеце экспертызай у выкарыстанні ІКТ у рабоце арганізацый для планавання, камунікацый з мэтавымі групамі, абмену інфармацыяй, прыняцця рашэнняў і іншых задач і працэсаў.


Каманды, якія на фінальнай прэзентацыі адбяруць суддзі, атрымаюць падтрымку ад Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый на ўкараненне распрацаваных рашэнняў. Адным з прызоў будзе паездка каманды на Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства (14-16 чэрвеня, Тбілісі).

Крыніца: oeec.by