Чарнобыльскі тыдзень у Беларусі

З 19-га па 26 красавіка 2016 года ў Беларусі пройдзе "Чарнобыльскі тыдзень". У праграме мерапрыемстваў Тыдня - кінапаказы, выставы, спектаклі ды інш.

 

19 красавіка а 19-й гадзіне - адкрыццё выставы "Чарнобыль +30" па адрасе: Мінск, вул. Куйбышава, 22, прастора "Ўверх". Уваход вольны. У экспазіцыі - працы пераможцаў конкурсу "РадыАктыўная творчасць" (фота, інсталяцыі, жывапіс, графіка). Адкрые выставу перформанс "Астма" па Вацлаву Гавелу (Цэнтр эксперыментальнае рэжысуры). У праграме мерапрыемства - прэзентацыя кліпу і выступ музычнага гурта Naka (Беларусь). Выстава працуе да 26 красавіка.

 

22 красавіка а 19-й гадзіне - відэапаказ дакументальнага спектаклю "Чарнобыльская малітва" (рэж. Павал Шэвлякоў) Краснапольскага тэатру па адрасе: Мінск, вул. Някрасава, 3, Нацыянальны Цэнтр сучасных мастацтваў). Уваход - 30 тыс. бел. руб. У праграме мерапрыемства - сустрэча з аўтарам фільма пра гісторыі 1986-га года жыхароў Краснаполля (Магілёўшчына, Беларусь).

 

24 красавіка - міжнародная канферэнцыя "Чарнобыль +30". Мерапрыемства ладзяць: Таварыства "Зялёная сетка" пры падтрымцы Фонда Генрыха Бёлля, Сусветнай ветраэнергетычнай асацыяцыі, Еўрапейскай Зялёнай партыі. Канферэнцыя пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Кірыла і Мефодзія, гатэль "Манастырскі". Удзел - па рэгістрацыі (дэдлайн - 20 красавіка). У праграме канферэнцыі - дыскусіі і абмеркаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, развіцця ўзнаўляльнай энергетыкі, энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і г.д. Праграма канферэнцыі - тут.

 

25 красавіка а 19-й гадзіне - спектакль "Чарнобыль" (тэатр "Крылы Халопа", Брэст, Беларусь). Спектакль створан на аснове дакументальных матэрыялаў 2-х экспедыцый у беларускую зону адчужэння, інтэрв'ю з перасяленцамі, а таксама па матывах твору "Чарнобыльская малітва" беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч. Паказ адбудзецца па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 9, Корпус 8. Удзел бясплатны - па рэгістрацыі.


26 красавіка а 18-й - "Чарнобыльскі шлях" - шэсце ў Мінску (ст.м. "Акадэмія навук"). Напапярэдадні мерапрыемства мастак Bazinato (Беларусь) ладзіць майстар-класы па стварэнні мастацкіх атрыбутаў, касцюмаў, аксэсуараў і аб'ёмных візуальных аб'ектаў. Майстар класы пройдуць 20 і 25 красавіка па адрасе: Мінск, вул. Мельнікайтэ 2, офіс 1803. Пачатак майстар-класаў - а 18-й гадзіне.

 

26 красавіка а 19-й гадзіне - спектакль "Чарнобыльская малітва" (тэатр "Demains le Printemps") міжнароднага грамадскага аб'яднання "ТЕАТРО" і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Адрас: Мінск, вул. Крапоткіна, 44. Уваход - па білетах тэатра.

 

Паводле GreenBelarus.info.