Чалавек чалавеку - святло: Медыяпраект пра людзей з інваліднасцю (Беларусь)
Арганізатары медыяпраекту "Чалавек чалавеку - святло" (Беларусь) шукаюць валанцёраў і людзей з інваліднасцю, якія хочуь далучыцца да прасоўвання тэмы даступнай прасторы і роўных правоў.
Медыяпраект накіраваны на асэнсаванне грамадскіх стэрэатыпаў і праблемы бяспечнай прасторы для людзей з інваліднасцю, абмен жыццёвым досведам і ўзаемапаразуменне.
Аўтары шукаюць:
- добраахвотнікаў, здольных браць інтэрв'ю ў людзей з інваліднасцю, выкарыстоўваючы метад "вуснае гісторыі" (прадугледжаны адмысловы майстар-клас);
- людзей з інваліднасцю, якія жадаюць распавесці пра сябе і ўзяць удзел у фотаздымках.
Кандыдаты на ўдзел мусяць запоўніць анлайн-анкету.
Апошні дзень набору ўдзельнікаў - 16 красавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, лістуйце на электронную скрыню: [email protected].