Цэнтр Йоханэса Раў (Мінск) шукае PR-спецыяліста/ку
чцв, 2019-01-24 04:39
Аддзел адукацыйных праграм Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоханэса Раў запрашае ў сваю каманду PR–спецыяліста/ку. Занятасць: частковая (25 гадзін на тыдзень). Тэрмін кантракта: 6 месяцаў з магчымасцю працягнення. Заяўкі (рэзюмэ, матывацыйны лісты, спасылкі на праекты, якія кандыдаты вялі ў мінулым) прымаюцца па адрасе [email protected] да 15 лютага 2019 года.
Абавязкі:
- інфармацыйнае асвятленне дзейнасці Цэнтра;
- удзел у падрыхтоўцы PR-стратэгіі Цэнтра;
- арганізацыя і правядзенне PR-кампаній;
- вядзенне акаўнтаў у сацсетках (ВК, FB, Instagram, Twitter);
- напаўненне сайта матэрыяламі пра дзейнасць Цэнтра;
- напісанне пісьменных тэкстаў для пастоў у сацыяльных сетках;
- актыўная камунікацыя з калегамі для збору актуальнай інфармацыі;
- наведванне адукацыйных мерапрыемстваў Цэнтра і падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў;
- сістэматычны маніторынг сацыяльнай актыўнасці ў сацсетках. Дзеянні па павелічэнні колькасці падпісчыкаў.
Патрабаванні:
- адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR або сумежных дысцыплінах;
- валоданне тэхналогіямі прасоўвання ў сацсетках;
- досвед падрыхтоўкі і правядзення PR-кампаній;
- досвед распрацоўкі PR-стратэгій;
- упэўненыя навыкі напісання і рэдагавання тэкстаў;
- досвед фота- і відэаздымак;
- пісьменная руская і беларуская мовы (валоданне ангельскай/нямецкай мовамі будзе разглядацца як перавага, але не з’яўляецца абавязковым);
- (пажадана) досвед працы з сацыяльнымі праектамі;
- базавыя веды/досвед відэамантажу;
- веданне Photoshop;
- крэатыўнасць;
- аператыўнасць;
- досвед працы ў галіне PR ад 2 гадоў;
- базавыя веды сістэм аналітыкі.
Крыніца: ibb-minsk.by