Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» шукае SMM-спецыяліста(ку)
Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» шукае спецыяліста/спецыялістку па працы ў сацыяльных сетках VK і Facebook на непоўную дыстанцыйную занятасць (да 5 гадзін на тыдзень). Гэта некамерцыйная арганізацыя, якая працуе з тэмай стэрэатыпаў, недыскрымінацыі, мовы варожасці і роўнасці. Больш даведацца можна на сайце. Тэмы пастоў павінны быць рэлевантны дзейнасці арганізацыі. Анкеты прымаюцца да 25 сакавіка.
У абавязкі спецыяліста/спецыялісткі будзе ўваходзіць:
- Штодзённы посцінг у кожнай сацыяльнай сетке;
- Складанне і вядзенне медыя плану;
- PR мерапрыемстваў (у тым ліку запуск рэкламы);
- Аналіз вынікаў працы за месяц і асобных PR кампаній.
«Жывая Бібліятэка» чакае, што кандыдат ці кандыдатка будзе падзяляць каштоўнасці і любіць фармат. "Для нас важнымі якасцямі з’яўляюцца адказнасць, аператыўнасць і здольнасць прытрымлівацца дэдлайнаў. Перавагай будзе, калі вы працуеце ў любых графічных рэдактарах (нават на пачатковым узроўні). Сацсеткі вядуцца на беларускай мове".
Крыніца: humanlibrary.by