Цэнтр даследвання палітыкі (Францыя) прапануе стыпендыю Макса Планка

Замежныя студэнты, якія выдатна валодаюць ангельскай мовай і  вельмі добра - нямецкай і французскай, запрашуюцца да падачы заявак на атрыманне доктарскай стыпендыі ад  Цэнтра Макса Планка Інстытута вывучэння палітыкі па барацьбе з нестабільнасцю рынкавых супольнасцей.  Падаваць заяўку можна да 15 сакавіка 2017 г. Памер стыпендыі на месяц складае 2188 еўра (брута) або 1600 еўра чыстага заробку. Аспіранты будуць працаваць пад кіраўнітвам прафесараў Джэнні Андэрсан (Jenny Andersson) і Олівера Годэшота (Olivier Godechot), навучаючыся ў афіцыйнай аспірантуры па сацыялогіі або паліталогіі у Інстытуце вывучэння палітыкі, які часта называюць Sciences Po у Парыжы.

Навуковыя інтарэсы кандадатаў павінны супадаць з даследчай праграмай інстытута "Зладжваючы з нестабільнасцю рынкавых супольнасцей”. Праектныя прапановы для кандыдатскіх дысертацый павінны таксама трапляць у адну або дзве даследчыя групы Цэнтра. Арганізатары вітацюць арыгінальныя і незалежныя прапановы на тэму: эканамічнай сацыялогіі, палітычнай эканомкі, эканомікі або палітычнай гісторыі і могуць уключаць:

  • інтэлектуальную, палітычную і эканамічную гісторыю нэалібералізму, палітыку мас і эліт, маркетызацыю грамадскага жыцця, кацэпцыі дэмакратыі, палітыкі і прагрэса з 1970-х. наступствы неалібералізму;
  • сацыялогію фінансавых рынкаў, працоўных рынкаў і няроўнасці, камандную дынаміку арганізацый і рынкаў працы, аліытчныя і сацыяльныя наступствы эканамічных крызісаў.
     

Хто можа падавацца

Кандыдаты, якія маюць магістарскую ступень або яе эквівалент і атрымалі адукацыю па адной ці некалькіх з наступных дысцыплін: гісторыя, сацыялогія, паліталогія з дадатковым трэнінгам ў такіх дысцыплінах, як эканоміка, менеджмент, філасофія або антрапалогія.  Праграма не мае абмежаванняў па грамадзянсвте, але выдатнае веданне ангельскай мовы і  французскай ці нямецкай на працоўным узроўні абавязковае для кандыдатаў.

Стыпендыя
€ 2,188/на месяц (gross salary, каля 1,600€ чыстымі); трохгадовы кантракт, які пачнецца ў кастрычніку 2017 г.

Абавязковыя дакументы
падаюцца адным файлам у pdf-фармаце

  • CV
  • выпіску аб паспяховасці з усіх навучальных устаноў, дзе кандытаты праходзілі навучанне; 
  • суправаджальны ліст, які коратка апісвае інтэлектуальнуютраектлорыю кандыдата (-ткі)  і яе (яго) інтарэсаў (максімум 2 старонкі);
  • праект дысертацыі (5,000 слоў максімум)
  • назву праекта
  • кароткае апісанне праекта дысертацыі;
  • узор публікацыі (арыткул. дысертацыя, курсавая) 
  • пажадана таксама атрымаць адзін ці два рэкамендацыйныя лісты ад кіраўнікам магістарскай дысертацыі кандыдатаў.

Дакументы неабходна аласлаць на паштовую скрыню [email protected]  да 15 сакавіка 2017 г. Няпоўныя, а таксама адасланыя не ў тым фармаце файлы да разгляду прымацца не будуць. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю. Канчатковае рашэнні па адабраных кандыдатах будзе прынята да сярэдзіны красавіка 2017 г.

Таксама звярніце ўвагу на тое, што паспяховыя кандыдаты павінны будуць падаць анлайн заяўку на паступоенне Ecole doctorale of Sciences Po да 25 красавіка 2017 г. Усе дэталі будуць адасланыя адабраным кандыдатам па пошце.

Крыніца: афіцыйны сайт праграмы