Цэнтр Астрагорскага (Брытанія) шукае інтэрна

Цэнтр Астрагорскага (Злучанае Каралеўства) шукае інтэрна. Некамерцыйная арганізацыя прапануе 1-месячную неаплочваемую стажыроўку. Вітаюцца студэнты, якія маюць выдатную акадэмічную паспяховасць. У абавязкі стажора ўваходзяць: камунікацыя, падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў, запуск новых праектаў. Пасля стажыроўкі арганізацыя можа прапанаваць супрацоўніцтва. Стажыроўка можа ажыццяўляцца дыстанцыйна - праз Сеціва.

Кандыдаты мусяць даслаць CV і матывацыйны ліст (максімум 100 слоў) на е-мэйл: [email protected]. У лісце неабходна пазначыць, колькі гадзін на тыдзень пажадана прысвячаць працы стажорам.

Дэдлайн - 5 верасня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Цэнтр Астрагорскага - прыватная некамерцыйная арганізацыя, якая зарэгістравана ў Злучаным Каралеўстве. Мэта ўстановы - даследаванні пераходу Беларусі да рынкавай гаспадаркі, вывучэнне палітычных сістэм пераходнага перыяда, працэсаў трансфармацыі з розных сферах.

Арганізацыя названа ў гонар Майсея Астрагорскага - беларускага палітолага, гісторыка, тэарэтыка палітычнай сацыялогіі.

Паводле Ostrogorski Centre.