Cемінар па ўстойлівым ладзе жыцця у Польшчы
Аб'яднанне студэнцкіх асацыяцый і некамерцыйных арганізацый GFPS запрашае прадстаўнікоў з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны да ўдзелу ў 7-дзённым семінары па экалогіі.
У праграме: пытанні абароны навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця, магчымасці навукі нямецкай, беларускай і польскай моў ды іншае.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі ўдзелу ў семінары для чальцоў ГФПС з Беларусі – 100 злотых, якія трэба будзе ўнесці ў якасці ахвяравання для GFPS. Арганізатары семінару забяспечваюць пражыванне і харчаванне, арганізуюць культурную праграму для ўдзельнікаў. Кошты на праезд НЕ кампенсуюцца.
Веданне моў не з’яўляецца вызначальным пры адборы ўдзельнікаў, мова экалагічных cемінараў – ангельская. Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца тут
Зацікаўленым трэба запоўніць анкету. Дэдлайн – 1 кастрычніка.
Вынікі адбору будуць абвешчаны па электроннай пошце да 6 кастрычніка.
Больш падрабязнасцей тут.
Крыница: http: adukacyja.info