Cascade-fellows: Cтыпендыі для навукоўцаў у Еўропе
сер, 2014-07-30 16:44
Праграма Cascade-fellows Еўрапейскага звязу прапануе кар'ерныя магчымасці для маладых даследчыкаў ва ўсіх галінах прыродазнаўчых навук. Праграма садзейнічае міжнароднай мабільнасці для стыпендыятаў і заахвочвае да абмену ведамі паміж навуковымі ўстановамі і прамысловасцю.
Працягласць праекту складае ад 12 да 24 месяцаў. Маладыя навукоўцы маюць магчымасць выбраць тэму навуковай працы і месца правядзення даследвання. Праект распрацоўваецца з удзелам прымаючай арганізацыі, якая пакрывае 60 % выдаткаў. Прыкладны памер стыпендыяльных выплат выкладзены тут. Бліжэйшы дэдлайн — 31 снежня 2014. Падрабязнае апісанне праграмаы даступнае на сайце www.cascade-fellows.eu.
Паводле adukacyja.info