CampCamp 2018: міжнародны баркэмп у Арменіі
чцв, 2018-08-16 08:30
Prague Civil Society Centre запрашае на міжнародны баркэмп пра грамадскія кампаніі і камунікацыі для грамадзянскай супольнасці 7-11 лістапада 2018 года ў Ерэване (Арменія). Удзел у CampCamp 2018 бясплатны, існуе сістэма грантаў на паездку. Дэдлайн падачы заяўкі – 10 верасня 2018.
CampCamp 2018 – гэта 4 дні інтэнсіўнай сумеснай працы і творчасці грамадзянскіх актывістаў, актывістак і таленавітых спэцыялістаў і спэцыялістак у галіне мэдыя, маркетынга і бізнэсу. У праграме – майстар-класы, мазгавыя штурмы, прэзентацыі паспяховых праектаў, якія дапамогуць ініцыятывам умацаваць сваё ўзаемадзеянне з мясцовымі супольнасцямі – дзеля паспяховых фандрэйзінгу і адвакацыі.
Патрабаванні да ўдзельнікаў і ўдзельніц:
- грамадзянскія актывісты/кі і супрацоўнікі/цы некамерцыйных арганізацый;
- спецыялісты/кі ў медыя, маркетынгу, PR і смежных галінах;
- прадстаўнікі міжнародных арганізацый.
Крыніца: praguecivilsociety.org