Цалкам аплачаная стажыроўка ў галіне ультрагукавых даследаванняў (Паўднёвая Карэя)

Korean Society of Medical Ultrasound прапануе 10 стыпендый студэнтам медыцынскіх спецыяльнасцяў для стажыроўкі ў галіне ўльтрагукавых даследаванняў. Мэта стыпендый - прасунуць ультрагукавыя даследаванні шляхам навучання і трэнінгу студэнтаў у акадэмічных установах Паўднёвай Карэі. Пачатак стажыроўкі ў 2018 годзе. Дэдлайн: 15 лістапада.

Стыпендыя пакрывае пражыванне, авіяпералёт і базавыя выдаткі на жыццё ў Паўднёвай Карэі. На трэнінг працягласцю 2 тыдні вылучаецца 2000$, 3 тыдні - 3000$, 4 тыдні - 4000$.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • кандыдаты і кандыдаткі павінны быць не старэйшыя за 40 гадоў;
  • кандыдаты і кандыдаткі павінны спецыялізавацца ў ультрагукавых даследаваннях і мець дыплом у гэтай сферы;
  • неабходна дасканала валодаць англійскай або карэйскім мовай;
  • нацыянальнасць і грамадзянства не маюць значэння.

 

Для атрымання стыпендыі неабходныя такія дакументы:

  • рэкамендацыйны ліст для прэзідэнта Korean Society of Medical Ultrasound ад прэзідэнта нацыянальнай супольнасці спецыялістаў ультрагукавой дыягностыкі;
  • рэзюмэ;
  • заяўка.

 

Заяўка падаецца онлайн, пасля падачы заяўкі ўсе гэтыя дакументы павінны быць адпраўлены непасрэдна ў камітэт [email protected]

Крыніца: ksum.or.kr