Бясплатныя варкшопы па лічбавай пісьменнасці (Гродно)

4 лістапада 2016 года ў Гродне пройдзе першы бясплатны варкшоп на набыцці лічбавых навыкаў у інтэрнэт-бяспецы і па праграмаванні на мове Python.

Вядоўца варкшопаў - французскі EVS-валанцёр Эмрык Пансэ.

Запрашаюцца ўсе, хто жадае навучыцца асновам праграмавання ў Python і кампутарнай бяспецы. Заняткі пасуюць людзям любога ўзросту, без папярэдніх ведаў у праграмаванні. Сустрэчы ладзяцца па-ангельску, пры неабходнасці - з перакладам на беларускую ці рускую мовы. Пажадана прыхапіць на занятак свой лэптоп.

Удзельнікі варкшопу змогуць:

- навучыцца карыстацца мовай праграмавання Python (на ёй пішуцца прыстасаванні для смартфонаў, міні-гульні);

- навучыцца бяспечна карыстацца кампутарам, пісаць шыфраваныя лісты, загружаць сістэму з флэшкі;

- папрактыкавацца ў размоўнай ангельскай.

Заняткі будуць ладзіцца па пятніцах з 18:30 да 20:00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63.

Для ўдзелу ў варкшопе неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю.
 

Паводле 3sektar.by