Бясплатныя трэнінгі па працаўладкаванні для маладых мам (Мінск)
З кастрычніка па снежань у Мінску пройдзе серыя трэнінгаў па працоўнай сацыялізацыі для маладых маці і жанчын пасля дэкрэтнага адпачынку. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя жанчыны з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце 23-30 гадоў, якія маюць дзяцей і знаходзяцца ў пошуку працы, магчымасці самазанятасці або плануюць у бліжэйшыя 2 месяцы выходзіць з дэкрэтнага адпачынку. Іншагароднім могуць быць пакрыты транспартныя выдаткі. Арганізатары забяспечваюць кава-паўзы падчас трэнінгу. Трэнінгі пройдуць 27 кастрычніка, 10 лістапада 24 лістапада, 1 снежня 2018.
Праграма накіравана на інфармацыйную і інструментальную падтрымку і дапамогу пры працаўладкаванні або пошуку падыходзячай формы самазанятасці. На кожным трэнінгу асаблівая ўвага будзе нададзена навучанню наступным практычным навыкам:
- Аналіз рынку працы, самастойны пошук прапаноў аб вакансіях, якія пляцоўкі для пошуку бываюць і як імі эфектыўна карыстацца.
- Напісанне рэзюмэ і праходжанне гутарак. На што звярнуць увагу, як падрыхтавацца.
- Мэтапакладанне: як навучыцца ставіць сабе мэты, пазбавіцца ад страху і стэрэатыпаў у дачыненні да выдаленай працы, вольнага графіка і малога прадпрымальніцтва.
- Прававыя асновы працоўных адносін, прадпрымальніцкай дзейнасці.
Як стаць упэўненай у сабе і сваіх дзеяннях пры працаўладкаванні.
Падчас трэнінгу удзельніцы складуць свой персанальны план дзеянняў на наступны месяц. Для таго, каб зарэгістравацца на трэнінг неабходна запоўніць анкету. Можна выбраць любую з пералічаных дат (але толькі адну) і пазначыць яе ў анкеце.
Крыніца: ylar.by