Бясплатныя семінары для прадпрымальнікаў і прадпрымальніц
Можна ўзяць удзел у семінарах для прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, якія арганізаваны праектам Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь і Мінэканомікі «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь».
Удзел бясплатны, патрабуецца папярэдняч рэгістрацыя. Колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя на кожны семінар зачыняецца па меры напаўнення групы, але не пазней чым за 3 дні да даты правядзення семінара. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне (2 кава-паўзы). Выдаткі на пражыванне і праезд не кампенсуюцца. Месца правядзення будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам не пазней чым за 2 дні да даты правядзення семінара.
Праграма семінараў даступна тут і тут.
Крыніца: by.undp.org