Бясплатныя курсы польскай мовы (Беларусь)
Польскі Інстытут у Мінску прымае заяўкі на бясплатныя курсы польскай мовы на 2015-2016 навучальны год. Адукацыйныя курсы ладзяцца ў Віцебску, Магілёве, Маладзечне і Мінску.
Заняткі пройдуць з кастрычніка 2015 па травень 2016 года па буднях - 2 разы на тыдзень па вечарох (акрамя групы ў Магілёве, дзе ладзяцца дзённыя курсы). Працягласць занятку - 2 акадэмічныя гадзіны.
Вядоўцы курсаў - лектары з Польшчы і выкладчыкі беларускіх універсітэтаў.
Запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 18 гадоў.
Запіс на курсы ажыццяўляецца да 30 чэрвеня 2015 года.
Кандыдатам неабходна запоўніць анлайн-анкету альбо даслаць анкету на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "ANKIETA"), для кандыдатаў з Маладзечна - на е-мэйл: [email protected] (з тэмай ліста "курсы польскай мовы"), ці даслаць поштай на адрас:
вул. Валадарскага, 6
Мінск, 220030
Кандыдаты могуць пакінуць заяўку ў паштовую скрыню Польскага Інстытута ў Мінску (вул. Валадарскага, 6, 2-гі паверх).
Больш падрабязная інфармацыя пра курсы знаходзіцца тут.
Паводле Ampby.org.