Бясплатныя курсы партугальскай мовы

Амбасада Бразіліі ў Беларусі прапануе бясплатныя курсы партугальскай мовы для пачаткоўцаў.

Пачатак заняткаў - студзень 2015 года. Расклад заняткаў: панядзелак, чацвер, з 18.00 да 19.20. Курсы будуць праходзіць па наступнай адрэсе: Мінск, вул. Віцебская, 11, Лацінаамерыканскі культурны цэнтр імя Сімона Балівара.

Для запісу на курсы неабходна да 15 студзеня 2015 года запоўніць анкету. Дадатковая інфармацыя размешчана тут.

Паводле Adukacyja.info.