Бясплатныя анлайн-курсы польскай мовы

Фонд "Акно на Ўсход" з Беластока (Польшча) запусціў бяплатную анлайн-платформу, якая дазваляе дыстанцыйна вывучаць польскую мову. Анлайн-курсы распрацаваны на рускай мове.

З платформай Polskijazyk.pl можна бясплатна ў рэжыме анлайн вывучаць польскую мову з узроўня A1 да ўзроўня B1 з улікам патрабаванняў дзяржаўнага сертыфікацыйнага іспыту па польскай мове як замежнай. Акрамя вывучэння мовы курсы знаёмяць з гісторыяй і культурай сучаснай Польшчы, дзейнасцю славутых палякаў. На пляцоўцы даступна больш за 1 тыс. аўдыёзапісаў і 1,2 тыс. графічных выяў, што робіць працэс навучання больш цікавым і простым. Дадзены рэсурс можа таксама стаць карысным дапаўненнем да традыцыйных заняткаў па польскай мове.

 

Паводле Minsk.MSZ.Gov.pl.