Бясплатны семінар у Лейпцыгу для журналістаў (Германія)
аўт, 2016-06-14 14:18
Саксонскі фонд медыяадукацыі (Германія) ладзіць 10-дзённы семінар у Лейпцыгу для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Мэта семінару - знаёмства замежных журналістаў з працай нямецкіх СМІ і замацаванне міжнародных сувязей рэпарцёраў. Сёлета тэма семінару - "Агляд медыйных сістэм Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы". Мерапрыемства пройдзе з 12-га па 23-га верасня 2016 года.
Арганізатары аплочваюць выдаткі на пражыванне, дарогу і харчаванне.
Вітаюцца кандыдаты, якія выдатна валодаюць нямецкай мовай. Запрашаюцца журналісты ТБ, радыё, анлайн-медыя і друкаваных СМІ. У семінары могуць удзельнічаць журналісты ва ўзросце да 40 год.
Дэдлайн - 29 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.
Паводле IJnet.org.