Бясплатны семінар «Пермакультурны дызайн і кааператыўнае мысленне»

Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары забяспечваюць кава-паўзу, але не кампенсуюць праезд  да месца правядзення семінара. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: 1 дзень - п. Калодзішчы, вул. Мінская, д.5, Мінская вобл., Мінскі р-н. 2 дзень - Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Эпімаха, эка-аграсядзіба «Ганка». Заяўкі прымаюцца да 7 лютага 2018 года (уключна, да 17.00) па электроннай пошце [email protected].

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца суб'екты аграэкатурызму, рамеснікі, уладальнікі сялянска-фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі і іх работнікі, уласнікі мікрапрадпрыемстваў, малога бізнесу, уладальнікі асабістых падсобных гаспадарак з населеных пунктаў Мінскай і Брэсцкай абласцей, зацікаўленых ў выкарыстанні пермакультурнага падыходу, кааперацыі па развіцці ўласнага бізнесу, паляпшэнні якасці і экалагічнай устойлівасці сваіх гаспадарак і іх сельгаспрадукцыі.

Эксперт семінара Таццяна Чучко, кіраўнік ГА "Львоўскі Клуб арганічнага земляробства і Пермакультуры", сузаснавальнік і кіраўнік кірунку "Адукацыя" ГА "Пермакультура ва Украіне", выкладчык пермакультуры, дызайнер і папулярызатар пермакультуры, стваральнік Цэнтра Пермакультуры і кааператыва экалагічных вытворцаў Львоўшчыне, пазнаёміць удзельнікаў з сучаснымі тэхналогіямі і паспяховымі міжнароднымі практыкамі ў сферы пермакультурнага дызайну Еўропы і Украіны.

У заяўцы будзе неабходна ўказаць (запоўніць анлайн):

  • Прозвішча, імя (поўнасцю)
  • Сфера дзейнасці
  • Месца вядзення бізнесу (населены пункт, раён, вобласць)
  • Кантакты (эл. Адрас, тэлефон).

 

Поўная праграма ў дадатку.

Крыніца: sbt-consult.by