Бясплатны семінар па экасертыфікацыі фермерскіх і падсобных гаспадарак

9-10 снежня кансалтынгавая ўстанова Сацыяльныя тэхналогіі бізнесу запрашае на двухдзённы семінар “Новыя магчымасці для жыцця на вёсцы і развіцця сельскага бізнесу – “ЭКАсертыфікацыя фермерскіх і падсобных гаспадарак” . Апошні тэрмін прыёму заявак – 6 снежня 2016 г.

Да ўдзелу ў мерапрыеммстве запрашаюцца:

  • гаспадары ўласных падсобных гаспадарак;
  • суб'екты аграэкатурызму;
  • рамеснікі;
  • гаспадары сялянска-фермерскіх гаспадарак;
  • індывідуальныя прадпрымальнікі.


На семінары будуць падрабязна разгледжаны наступныя пытанні:

  • сертыфікацыя ў экалагічным земляробстве:
  • экамаркіроўка сельскагаспадарчай прадукцыі;
  • стварэнне самадастатковай уласнай падсобнай гаспадаркі, заснаванай на прынцыпах пермакультуры і рацыянальным эканамічным кіраванні.


Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але неабходна рэгістрацыя, якую можна прайсці па гэтай спасылцы.

Апошні тэрмін прыёму заявак – 6 снежня 2016 г.

 Крыніца: sbt-consult.by