Бясплатны курс шпітальнага клоўна ў Брэсце

Дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «Бальнічныя клоўны Фані ноўз» аб'яўляе набор людзей розных прафесій ва ўзросце ад 21 года для праходжання бясплатнага курса шпітальнага клоўна ў Брэсце 27-28 кастрычніка і 3-4 лістапада 2018. Абавязковым этапам курса з'яўляецца наведванне бальніцы ў суправаджэнні вопытных бальнічных клоўнаў (11 лістапада). Для таго, каб узяць удзел у курсе Вам неабходна запоўніць анлайн анкету.

Чытайце падрабязна аб гэтай арганізацыі у нашым артыкуле: Больничные клоуны Funny Nose: чего стоит смех ребенка.

У рамках курсу Вы зможаце не толькі атрымаць уяўленне аб бальнічнай клаўнадзе і раскрыць у сабе новыя бакі таленту, але і стаць бальнічным клоўнам і далучыцца да каманды Funny nose.

У праграму курса ўваходзяць тэарэтычныя заняткі па псіхалогіі (як хварэюць дзеці), гісторыі клаўнады і правілам працы ў стацыянары, практычныя заняткі па акцёрскаму майстэрству, пантаміме, акрабатыцы, жангляванню, музычнай імправізацыі, фокусам і многаму іншаму.

Крыніца: funnynose.by