Бясплатны курс па сацыяльнай журналістыцы (Мінск, ІBB)

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Раў (ІББ) у партнёрстве з Амбасадай Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь за падтрымкай МЗС ФРГ запрашае журналістаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі на адукацыйны курс:

«Новая сацыяльная журналістыка: як знайсці нябачных і апісаць невядомае», які пройдзе з красавіка па кастрычнік 2017 г.
Для каго?
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ (дзяржаўных і недзяржаўных). Арганізатары чакаюць усіх тых, хто гатовы пісаць болей, чым проста навіны, і паказваць рэальнасцях ва ўсіх яе фарбах.

Курс складаецца з чатырох (4) двухдзённых навучальных модулей, адзін з якіх пройдзе ў фармаце “Медыяпалігона”– каманднай працы ўдзельнікаў для падрыхтоўкі гісторый з жыцця аднаго беларускага горада. Таксама запланавана выданне зборніка лепшых публікацый і адукацыйнае падарожжа ў Кіеў для самых актыўных.

Галоўная мэта курса — навучыцца адшукваць цікавых герояў і гераінь і неардынарныя тэмы, бліскуча пісаць пра добрыя справы і “болевыя кропкі” грамадства, ствараць поўныя рэпартажы і дзіўныя гісторыі, прафесійна працаваць з героямі і гераінямі, паказваць чытачам тыя месцы, куды самі яны ніколі не зазірнулі бы.

Галоўны эксперымент — “Медыяпалігон”: разам з камандай трэнераў з Беларусі, Германіі і Ўкраіны ўдзельнікі даследуюць жыццё невялікага беларускага горада, яго герояў, навіны з месца і створаць сайт яскравых гісторый.

Галоўнае пытанне курса – як журналісту выйграшна выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці інавацыйныя тэмы, выконваючы прафесійныя стандарты і не забываючыся пра грамадскі інтарэс. 
Удзльнікі і ўдзельніцы атрымаюць:

  • крэатыўныя ідэі ў пошуку новых сацыяльных тэм;
  • тэарытычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і выбудоўванні структуры сацыяльнага інтэрв’ю, рэпартажа, агляда і аналітычнага артыкула;
  • актуальны інструментарый для ўжывання этычных стандартаў і павышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў;
  • агляд найноўшых тэндэнцый у вобласці журналістыкі і патэнцыялу беларускіх СМІ у асвятленні інавацый.

Унікальнасць гэтай адукацыйнай праграмы у тым, што беларускі медыяэксперт Марына Загорская курыруе ўдзельнікаў і ўдзельніц на працягу ўсяго курса: праводзіць не толькі трэнінгі, але і прафесійныя кансультацыі па падтрыхтоўцы матэрыялаў.
Пасля кожнага з семінараў-трэнінгаў удзельнікам прапануюць на працягу месяца ужыць атрыманыя веды і навыкі на практыцы і падрыхтаваць матэрыялы па тэме пройдзенага модуля для свайго СМІ.
ДЗЕ
Семінары-трэнінгі курса будуць праходзіць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёнханеса Раў (Праспект Газеты “Праўда” 11), адзін раз на месяц (чацвер-пятніца).
Як паўдзельнічаць
Удзел бясплатны! Усе выдаткі пакрываюць арганізатары.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету не пазней за 12:00 3 красавіка 2017 г. (анкеты, зарэгістраваныя пазней да разгляду брацца не будуць)
Па дадатковых пытаннях варта звяртацца па тэлефоне: +375 17 207 49 72, або адрасе электроннай пошты.  [email protected].
Крыніца: ibb-minsk.by