Бясплатны курс па анлайн-журналістыцы
Дыстанцыйная школа журналістыкі "MulinBlog" прапануе бясплатны курс "Напісанне тэкстаў для анлайн-рэсурсаў". Курс уключае лекцыі, літаратурныя матэрыялы, падручнікі, тэксты, практыкаванні для самастойнай працы і ўдзел у групавых дыскусіях. Курс прапанаваны журналістам, якія жадаюць удасканаліць навыкі працы з тэкстамі для анлайн-выданняў.
Бясплатны курс адкрыты для інтэрнэт-карыстальнікаў да 20 красавіка 2015 года.
Удзельнікі курсу даведаюцца пра адрозненні ў працы над тэкстамі для друкаваных выданняў і інтэрнэт-рэсурсаў, асаблівасцях стварэння тэкстаў, зарыентаваных на анлайн-аўдыторыю. Асаблівая ўвага навучэнцаў будзе засяроджана на асаблівасцях напісання загалоўкаў такім чынам, каб дамагчыся першых месцаў у "пашувіках".
Рэгістрацыя на курс ажыццяўляецца тут. Больш падрабязная інфармацыя размешчана на гэтай вэб-старонцы.
Паводле Ijnet.org.