Бясплатны курс для сацыяльных прадпрымальнікаў (Мінск)
ГА «Здаровы выбар» дапаможа атрымаць веды для рэалізацыі сацыяльных ідэй. Сацыяльныя прадпрымальнікі і прадпрымальніцы запрашаюцца на 4 двухдзённых бясплатных семінара ад лепшых экспертаў, старт 8-9 снежня. Колькасць месцаў абмежавана (20 чалавек). Для ўдзелу запаўняйце анкеты па спасылцы.
На семінарах прадпрымальнікі атрымаюць каштоўныя практычныя веды ў галіне кіравання персаналам, маркетынгу, піяру, продажаў, юрыдычных пытанняў і падаткаў для рэалізацыі сацыяльнага праекта. ГА «Здаровы выбар» чакае новыя цікавыя сацыяльныя праекты. Мэта праграмы - дапамагчы развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва ў нашай краіне.
Семінары праводзіцца ГА "Здаровы выбар" у рамках міжнароднага праекта «Сацыяльнае прадпрымальніцтва: ад прыкладу да самазабеспячэння» пры фінансавай падтрымцы Internationales Bildungs- und Begegnungswerk in Dortmund - IBB.
Крыніца: choice.by