Бясплатны фестываль жаночага бізнесу "Я САМА ФЭСТ" (Мінск)
4 сакавіка ў Мінску пройдзе бясплатны фестываль жаночага бізнесу "Я САМА ФЭСТ", арганізаваны ў рамках праекта "Малыя гарады". Удзел бясплатны. Прайсці рэгістрацыю і вывучыць поўную праграму можна на сайце ЯСАМА.БЕЛ. 4 сакавіка, 11:00 - 19:00, канферэнц-залы гатэля DoubleTree by Hilton Minsk, пр-т Пераможцаў 9. Узроставае абмежаванне: 16+.
На фестывалі чакаюць як пачаткоўцаў, так і ўжо вопытных прадпрымальніц. На працягу ўсяго дня на мерапрыемстве адначасова будуць працаваць тры пляцоўкі, праграма якіх складзена так, каб кожная ўдзельніца змагла атрымаць карысную для сябе інфармацыю. Вас чакаюць лекцыі, майстар-класы, хакатон і шмат натхнення!
Што карыснага будзе на "Я САМА ФЭСТ":
- 6+ гадзін якаснага навучання па актуальных пытаннях бізнесу
- 30+ лепшых экспертаў краіны
- 300+ новых кантактаў і патэнцыйных бізнес-партнёраў
Кожны блок будзе накіраваны на развіццё практычных навыкаў, а таксама на пераадоленне бар'ераў і ўнутраных стэрэатыпаў, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца жанчыны, якія адважыліся на стварэнне ўласнай кампаніі.