Бясплатны дыстанцыйны курс «Як стварыць дзейсную піяр-стратэгію» (Мінск)
Курс, які спалучае анлайн і афлайн навучанне (17 лістапада і скончыцца 22 снежня 2019 года) - унікальная магчымасць усяго за месяц распрацаваць канкрэтную піяр-стратэгію тэрмінам да двух гадоў у залежнасці ад спецыфікі, мэтаў, задач і фінансавых магчымасцяў вашай арганізацыі. Да ўдзелу запрашаюцца: прэс-сакратары/кі і супрацоўнікі/цы прэс-службаў, журналісты/кі, якія працуюць у сферы камунікатыўных адносін з грамадствам, прадстаўнікі/цы грамадскіх арганізацый. Лепшыя ўдзельнікі/цы пасля заканчэння курса змогуць трапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні. Удзел бясплатны, колькасць абмежавана, заяўкі прымаюцца анлайн да 11 лістапада 2019.
У рамках курсу ў Мінску пройдуць дзве аффлайн сесіі: усталявальная (17 лістапада, нядзеля) і заключная (15 снежня, нядзеля) з 11.00 да 15.00, а таксама тры прамежкавыя анлайн-сесіі. З 8 па 15 снежня для ўдзельнікаў /ц курса пройдуць анлайн-кансультацыі.
Асноўная трэнерка курсу Марыя Вінчэўская, якая мае 20-гадовы досвед працы ў сферы сацыяльнага PR і СМІ, таксама ўсё гэта прайшла і хоча падзяліцца сваім вопытам, які можа зэканоміць вашыя намаганні ў вырашэнні сацыяльных, экалагічных і іншых праблем.
Вас чакаюць:
- практычныя заданні па распрацоўцы вашых піяр-стратэгій тэрмінам на 2 гады;
- практычныя рэкамендацыі, як прымяняць у сацыяльным піяры бізнес-падыход, як зрабіць, каб вашыя матэрыялы працавалі для мэтавых груп, як ствараць супольнасць аднадумцаў;
- магчымасць атрымліваць кансультацыі па распрацоўцы піяр-стратэгіі для вашай арганізацыі на працягу месяца.
Крыніца: baj.by