Бясплатны анлайн-курс па стварэнні тэкстаў для Інтэрнэту

Журналісты, студэнты і ўсе, каму цікавы тэмы аптымізацыі тэкстаў для чытання з экрана і паляпшэння рэзультатаў ранжыравання ў сеціўных сістэмах пошуку, могуць запісацца на гэты курс.

Анлайн-школа журналістыкі "Мulin Blog" прапануе бясплатны курс "Пішам для сеціва". Пачатак заняткаў - 23 лістапада 2015 года. Курс разлічаны на 4 тыдні. Праграма навучання ўключае лекцыі, падручнікі, тэксты, заданні для самастойнай працы, дыскусіі.

Навучэнцы даведаюцца, як палегчыць успрыманне аб'ёмных тэкстаў з манітора кампутара, абіраць і выкарыстоўваць словы, якія спрыяюць высокаму ўзроўню ранжыравання тэксту ў пошукавай сістэме Google. Каб запісацца на бясплатны анлайн-курс, націсніце сюды.

 

Паводле IJnet.org.