Бясплатны анлайн-курс па скрайбінгу: выбудоўванні інфармацыйных малюнкаў-схем
Каманда Scriberry запрашае на бясплатны анлайн-трэнінг па асновах скрайбінгу. Скрайбінг – гэта працэс візуалізацыі складаных сэнсаў і паняткаў простымі вобразамі, якія вымалёўваюцца адначасова з данясеннем інфармацыі. Заўякі прымаюцца анлайн да 1 студзеня 2019.
Асабліва карыснымі такія веды будуць для настаўнікаў, выкладчыкаў, коўчаў і іншых прафесіяналаў, задача якіх – эфектна і зграбна візуалізаваць складаны матэрыял, каб слухачам было прасцей яго сістэматызаваць і ўсвядоміць.
Курс складаецца з 4-х вебінараў, 1 відэаўрока і некалькіх заданняў для самастойнай працы. Падчас курса ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца пра асноўныя прынцыпы скрайбінгу, асаблівасці працы з зыходным матэрыялам. Акрамя таго, курс раскажа, як выбудоўваць візуальную структуру скрайбаў, як кіраваць увагай глядачоў, пазнаёміць з базавымі элементамі графікі і прапануе лайфхакі ад больш прасунутых скрайбераў.
Крыніца: scriberry.ru/marafon2018