Бясплатны анлайн-курс па культурным мэнэджмэнце
аўт, 2015-02-17 13:09
Інстытут імя Гётэ сумесна са школай "Leuphana Digital" пры падтрымцы пляцоўкі "Alumniportal Deutschland" ладзяць анлайн-курс для культурніцкіх арганізацыяў: "Мэнэджмэнт мастацтва: Маркетынг культурніцкіх арганізацыяў". Тэрмін дыстанцыйнага курсу - з 19 лютага па 28 траўня 2015 года.
Навучэнцы азнаёмяцца з праблематыкай сучаснага культурніцкага мэнэджмэнту, досведам у сферы маркетынгу і мэнэджмэнту.
Праграма курсу ўключае наступныя тэмы:
- фундацыі,
- культурніцкая эканоміка,рынкі і маркетынг культурніцкіх арганізацыяў,
- арганізацыі мастацтва і культурніцкія інстытуты,
- маркетынг культурніцкіх праектаў і мэнэджмэнт мастацкіх працэсаў,
- сувязь з аўдыторыяй,
- артыстычныя практыкі і ўстойлівасць, г.д.
Навучанне бясплатнае. Па жаданні ўдзельнікаў пасля заканчэння курсу можа быць выдадзены адпаведны сертыфікат (кошт дакумента - 20 еўра).
Заяўкі прымаюцца да 18 лютага 2015 года. Дадатковая інфармацыя размешчана на старонцы курсу.
Паводле Edu-active.com.