Бясплатны анлайн-курс па гуманітарным праве для рэпарцёраў
пят, 2016-05-13 16:04
Міжнародная некамерцыйная арганізацыя "Human Rights Education Associates" (Нідэрланды) прапануе бясплатны анлайн-курс для журналістаў "Падрыхтоўка рэпартажаў пра канфлікты: Міжнароднае гуманітарнае права для медыяпрафесіяналаў". Курс прызначаны для рэпарцёраў, якія асвятляюць ваенныя канфлікты. Навучэнцы пазнаёмяцца з асновамі шляхамі рэалізацыі гуманітарнага права: што яно забяспечвае, якім групам гарантавана бяспека і магчымасць спецыяльнай аховы, да т.п.
Тэмы анлайн-заняткаў - "законы вайны" і падрыхтоўка рэпартажаў пра ўзброеныя канфлікты. Праграма навучання разлічана на 1-2 гадзіны. Дадатковая інфармацыя - тут.
Паводле IJnet.org.